Астранаўты ўпершыню ў гісторыі спяклі печыва ў космасе
- 25.01.2020, 10:26
Пяць пернікаў адправілі на Зямлю ў капсуле SpaceX.
Астранаўты Крысціна Кох і Лука Пармітана ўпершыню згатавалі печыва ў космасе, каб выпрабаваць печ на Міжнароднай касмічнай станцыі, разлічаную для працы ў мікрагравітацыі.
Пра гэта паведамляе The Guardian.
Яны выпеклі пяць пернікаў яшчэ ў канцы снежня і адправілі на Зямлю ў капсуле SpaceX.
Выявілася, для гатавання печыва ў космасе сыходзіць больш часу, чым на Зямлі. Так, удалыя пернікі выйшлі пасля выпечкі цягам 120 і 130 хвілін, калі на Зямлі гэта займае ўсяго 20 хвілін.
Водар свежага печыва зыходзіў ад усіх пернікаў, акрамя першага, які гатавалі 25 хвілін і якое выявілася сырым.
Капсула SpaceX з печывам прыбыла на зямлю 7 студзеня 2020 года, але пра вынікі эксперыменту абвясцілі толькі праз два тыдні.
Прадукт вывучаюць у лабараторыі, каб даведацца, ці можна есці печыва, прыгатаванае ў космасе.