BE RU EN

Лукашэнка: Беларусы мяне з'ядуць цягам года

  • 24.01.2020, 14:41

Дыктатар заявіў аб жаданні «жыць у абдымку з расейскім чалавекам».

Лукашэнка спадзяецца, што ў Расеі «адумаюцца і вернуцца да нармальных стасункаў»

Пра гэта ён заявіў у размове з работнікамі завода газетнай паперы ў Шклове, паведамляе interfax.by.

«Вы павінны ведаць: мы не гуляем у нейкія гульні. Мы не хочам залішне напружваць нашага галоўнага хаўрусніка. Гэта сапраўды наш галоўны хаўруснік. Можа, адумаюцца і вернуцца да нармальных стасункаў», - заявіў Лукашэнка.

Пры гэтым дыктатар запэўніў, што на перамовах з Пуціным гаворка нібыта не ідзе аб «аб'яднанні з РФ».

«Нават калі я на гэта пайду, то беларусы мяне з'ядуць цягам аднаго года пасля прыняцця такой пастановы», - заявіў Лукашэнка.

«Я хачу, каб дзеці нашы жылі на гэтым кавалку зямлі ў свеце, згодзе. У абдымку з расейскім чалавекам, расейцамі. Яны нам не чужыя. Расейцы - гэта нашы людзі. Ад іх, праўда, мала што залежыць цяпер», - сказаў дыктатар.

Апошнія навіны