BE RU EN

Відэафакт: У расейскім горадзе лавілі сланоў, якія ўцяклі з цырка «на волю»

  • 24.01.2020, 10:56

Яны качаліся ў снезе і гулялі па вуліцах.

23 студзеня ў расейскім горадзе Екацерынбургу лавілі двух сланоў, якія ўцяклі з цырка падчас пагрузкі для адпраўкі на гастролі ў Санкт-Пецярбург. Яны качаліся ў снезе і гулялі па вуліцах (паліцыі нават даводзілася перакрываць рух транспарту), пакуль іх не злавілі і не пагрузілі ў фуры. Мясцовыя жыхары запоўнілі сацыяльныя сеткі пацешнымі фота і відэа.

У адміністрацыі цырка запэўніваюць, што са сланіхамі ўсё добра. Ніякага пакарання за свой "шпацыр" яны не атрымалі, паведамляе e1.ru.

ФОТА: E1.RU
ФОТА: E1.RU

Апошнія навіны