BE RU EN

Эпідэмія ў Кітаі: Загінулі 25 чалавек, інфекаваныя больш за 800

  • 24.01.2020, 9:30

На каранцін зачыненыя ўжо дзесяць кітайскіх гарадоў.

На стан раніцы пятніцы, 24 студзеня, колькасць захварэлых на пнеўманію ў Кітаі, выкліканай новым тыпам каранавіруса, дасягнула 830 чалавек.

177 чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане, паведамляе Інтэрфакс.

Таксама зафіксаваны 25 смерцяў людзей, якія заразіліся вірусам.

Першы выпадак заражэння каранавірусам 2019-nCoV быў зарэгістраваны 31 снежня 2019 года ў кітайскім Ухані. Небяспечны каранавірус хутка распаўсюджваецца па краінах Азіі.

Вірус можа перадавацца ад чалавека да чалавека і выклікае небяспечную форму пнеўманіі.

У Кітаі ўлады зачынілі 10 гарадоў у правінцыі Хубэй праз распаўсюджванне новага каранавіруса.

Як паведамляе The Guardian, улады прыпынілі транспартнае злучэнне з Уханем – сталіцай правінцыі Хубэй, зачыніўшы у тым ліку аэрапорт і чыгуначныя станцыі для выезду.

Аналагічныя захады былі ўжытыя ў гарадах Эчжоу, Чыбі і Чжыцзяне.

У Хуангане перасталі працаваць кінатэатры, інтэрнэт-кавярні і іншыя забаўляльныя ўстановы.

Абмежаванні на паездкі дзейнічаюць і ў Хуаншы, Сянтаа, Эньшы, Цяньцзяне і Сяньніне.

Апошнія навіны