BE RU EN

У пятніцу ў Беларусі чакаецца да плюс 6 градусаў

  • 23.01.2020, 20:00

Сіноптыкі зноў абяцаюць моцны вецер.

У пятніцу, 24 студзеня, у Беларусі будзе пераважаць воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі - мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. Уначы і раніцай месцамі прагназуецца слабы галалёд, на асобных участках дарог - галалёдзіца. Вецер будзе заходні парывісты, раніцай і ўдзень у многіх раёнах моцны парывісты.

Уначы чакаецца -4... +1, удзень тэрмометры пакажуць ад 0 да 6 градусаў цяпла.

Апошнія навіны