BE RU EN

Украінцы да вясны атрымаюць «пашпарт у смартфоне»

  • 23.01.2020, 19:45

Грамадзяне Украіны змогуць атрымаць электронную ID-карту і замежны пашпарт у дадатку «Дія».

У дадатку «Дія» (дзяржава ў смартфоне, - рэд.) з'явіцца магчымасць атрымаць электронную ID-карту і замежны пашпарт у канцы лютага. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на Facebook Міністэрства ўнутраных спраў Украіны.

Міністэрства адзначае, што лічбавы варыянт ID-карты і замежнага пашпарта можа спатрэбіцца, напрыклад, падчас паездак чыгуначным або паветраным транспартам у межах краіны ці ў іншых жыццёвых сітуацыях.

«У канцы лютага нас чакае важная навацыя ад Дзяржаўнай міграцыйнай службы Украіны. «Дія» анансавала ID-карту і замежны пашпарт у смартфоне», - паведамілі ў МУС.

Апошнія навіны