BE RU EN

Каралева Элізабэт II падпісала закон аб выхадзе Брытаніі з ЕЗ

  • 23.01.2020, 18:31

Вялікая Брытанія павінна афіцыйна пакінуць Еўразвяз 31 студзеня.

Каралева Элізабэт II падпісала зацверджанае парламентам пагадненне аб выхадзе Вялікай Брытаніі з ЕЗ.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ў Twitter лідара палаты абшчын Джэйкаба Уільяма Рыс-Мога.

Такім чынам, законапраект набывае статус закона.

29 студзеня Еўрапарламент збярэцца для абмеркавання і ратыфікацыі пагаднення.

Працэс ратыфікацыі будзе скончаны цягам наступнага тыдня да фінальнай даты выхаду Брытаніі з ЕЗ 31 студзеня.

Апошнія навіны