BE RU EN

Юрый Шаўцоў: Думаю, гэта быў наш найлепшы турнір

  • 23.01.2020, 16:02

Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі ў гандболе падзяліўся ўражаннямі ад выступу каманды.

«У матчы Беларусь - Аўстрыя унічыю згуляла найлепшая каманда. А пра фактары, якія на гэтую нічыю паўплывалі, мне забаронена размаўляць паводле рэгламенту.

Задаволены камандай, тым, як яна правяла турнір. Думаю, гэта быў наш найлепшы турнір. Мы перамаглі ў тых матчах, у якія павінны былі перамагчы. Мы паспрабавалі гуляць з фаварытам. Яшчэ раз паўтару - паспрабавалі. Але ніхто не казаў, што мы фаварытаў пераможам», - распавёў «Прессболу» галоўны трэнер нацыянальнай каманды ў гандболе Беларусі Юрый Шаўцоў.

Апошнія навіны