BE RU EN

Лукашэнка пра «беларускі электракар»: Прыеду на Tesla, пастаўлю побач

  • 23.01.2020, 15:21

Дыктатар зноў згадаў пра «падарунак ад Маска».

Старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў запрасіў А. Лукашэнку пабываць у гасцях у прадстаўнікоў навукі, каб паглядзець на айчынны электратранспарт і іншыя распрацоўкі. Лукашэнка прыняў запрашэнне і паабяцаў прыехаць на сустрэчу на электрамабілі Tesla, паведамляе прэс-служба дыктатара.

- Добра, я прыеду на «Тэсла», пастаўлю побач, - заявіў Лукашэнка.

Нагадаем, Лукашэнка заявіў, што знакаміты электракар атрымаў у падарунак ад кіраўніка кампаніі Tesla Ілона Маска. Як выявілася, сам Ілон Маск нічога пра гэта не ведае.

Апошнія навіны