BE RU EN

Зяленскі: Рыхтуем новы абмен згодна з двума спісамі зняволеных

  • 23.01.2020, 14:55

Прэзідэнт Украіны распавёў аб новых перамовах наконт абмену.

Украіна вядзе перамовы і рыхтуе два спісы на вызваленне ўкраінцаў, якія ўтрымліваюцца ў Расеі і на часова акупаванай тэрыторыі.

Пра гэта заявіў сайт Офіса прэзідэнта Украіны са спасылкай на каментары Уладзіміра Зяленскага для СМІ ў Ерусаліме, піша "Украінская праўда".

"Два трэкі, два спісы. Спіс мы ўзгаднілі ў М5нску, будзем дапаўняць пералік устаноўленых асоб. Рыхтаваць гэты трэк - абмен з часова акупаванымі тэрыторыямі. І асобны трэк - мы ўжо пачалі размову з Расейскай Федэрацыяй аб абмене ўкраінцаў - усіх, уключаючы крымскіх татараў і іншых украінцаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расеі", - заявіў Зяленскі.

Апошнія навіны