BE RU EN

Дзярждума РФ ухваліла ў першым чытанні пуцінскія папраўкі ў Канстытуцыю

  • 23.01.2020, 12:16

Другое чытанне павінна адбыцца ў сярэдзіне лютага.

Дэпутаты ў першым чытанні ўхвалілі праект паправак у Канстытуцыю, прапанаваны прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, паведамляецца на сайце ніжняй палаты. Другое асноўнае чытанне павінна адбыцца ў сярэдзіне лютага, паведамляе «Новая газета».

Дакумент прадугледжвае шэраг змяненняў у сацыяльнай сферы (індэксацыя пенсій і сацвыплат, а таксама прыраўноўвае МПАП да пражытачнага мінімуму) і ў сістэме органаў публічнай улады. Так, пункты ініцыятывы выключаць з асноўнага закона агаворку аб двух тэрмінах запар для прэзідэнта і замацуюць прыярытэт Канстытуцыі над міжнародным правам.

Законапраект таксама забараняе абірацца ў прэзідэнты людзям, якія жывуць у Расеі менш за 25 гадоў і якія калі-небудзь мелі замежнае грамадзянства або дазвол на жыхарства. Выключэннем могуць стаць былыя грамадзяне дзяржавы, якія «былі прынятыя або частка якога была прынятая ў Расейскую Федэрацыю». На думку аўтараў дакумента, трэба ўзмацніць патрабаванні да кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду, вызначыць ролю і статус Дзяржсавета, надзяліўшы яго «самастойным значэннем», а таксама пашырыць паўнамоцтвы Канстытуцыйнага суда.

Апошнія навіны