BE RU EN

Зяленскі: Задача Украіны - стаць лідарам Усходняй і Цэнтральнай Еўропы

  • 22.01.2020, 20:20

Са слоў Зяленскага, Украіна - гэта менавіта тое месца, дзе здараюцца цуды.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступіў на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе, дзе назваў задачай сваёй краіны - стаць лідарам Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, паведамляе svoboda.org.

«Якая, на вашу думку, задача ў краіны, якая страціла частку сваёй тэрыторыі і з'яўляецца далёка не самай багатай у Старым Свеце? Стаць лідарам Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Еўропы», - заявіў Зяленскі. Яго выступ з перакладам на расейскую мову трансляваў тэлеканал «Настоящее время».

Уладзімір Зяленскі заклікаў удзельнікаў форуму ў Давосе стаць «акцыянерамі поспеху новай Украіны». «Украіна - гэта менавіта тое месца, дзе здараюцца цуды. Мая мэта, каб у падручніках побач з кейсамі Сінгапура і Паўднёвай Карэі з'явілася Украіна», - дадаў прэзідэнт.

50-ы Сусветны эканамічны форум пачаўся напярэдадні. На яго прыехалі блізу 3000 удзельнікаў з 117 краін, у тым ліку лідары больш за 50 дзяржаў і ўрадаў. Таксама ў Давос прыбылі мільярдэры з 36 краін свету, у іх ліку Марк Цукерберг, Джордж Сорас і Біл Гейтс.

Апошнія навіны