BE RU EN

Справа з маладзечанскім мылам на вяровачцы скончылася

  • 22.01.2020, 20:15

Завод адмовіўся ад сваіх патрабаванняў.

Маладзечанскі завод парашковай металургіі і выданне «Региональная газета» заключылі міравое пагадненне.

«Завод адмовіўся ад сваіх патрабаванняў у поўным аб'ёме і абавязаўся кампенсаваць нашаму выданню палову выдаткаў на аплату паслуг адваката», - распавёў Belsat.eu Аляксандр Манцэвіч, галоўны рэдактар «Региональнай газеты»

У пазове завод патрабаваў ад выдання зняпраўдзіць апублікаваную інфармацыю і абавязаць рэдакцыю даць інфармацыю пра чалавека, які прыслаў фота ў выданне, каб прыцягнуць яго да адказнасці.

Нагадаем, што ў кастрычніку мінулага года «Региональная газета» апублікавала фота з прыбіральні Маладзечанскага завода парашковай металургіі, на якім бачна, што мыла прывязанае да крана. Прадпрыемства палічыла, што публікацыя правакацыйная і падрывае дзелавую рэпутацыю, і падало пазоў у Эканамічны суд Менскай вобласці.

Апошнія навіны