BE RU EN

Мілеўскі і Аліеў паспаборнічалі ў футбольным майстэрстве ў цэнтры Кіева

  • 22.01.2020, 19:37

Гульцы перабівалі мяч праз Крэшчацік, пракідывалі яго паміж ног мінакам і прыдумлялі іншыя трукі.

Гулец «Дынама» (Берасце) Арцём Мілеўскі і экс-футбаліст каманды Украіны Аляксандр Аліеў зладзілі футбольныя спаборніцтвы ў цэнтры Кіева.

Гульцы перабівалі мяч праз Крэшчацік, пракідывалі яго паміж ног мінакам, набівалі нагой навыперадкі па мосце і прыдумлялі іншыя трукі.

Відэа супрацьстаяння апублікаванае на YouTube-канале «Міля».

Увага, у відэа прысутнічае нецэнзурная лексіка.

Апошнія навіны