BE RU EN

У Давосе створаная Дзелавая рада «Трохмор’я»

  • 22.01.2020, 18:42

У Дзелавую раду ўвойдуць прадстаўнікі 12-ці найбуйнейшых кампаній Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Падчас сустрэчы ў Польскім Доме ў Давосе краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы стварылі Дзелавую раду «Трохмор’я». Пра гэта паведаміў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. У створаную раду ўвайшлі адразу дзве польскія кампаніі - PZU і PKO S.A, паведамляе «Радыё Польшча».

«Я вельмі рады, таму што гэты крок сведчыць аб тым, што форма «Трохмор’я» развіваецца на розных узроўнях - рэгіянальным, урадавым, прэзідэнцкім, а цяпер і прадпрымальніцкім. Гэта сведчыць аб тым, што ініцыятыва «Трохмор’я» не толькі жывая, але і дынамічна развіваецца», - сказаў польскі прэзідэнт.

У Дзелавую раду «Трохмор’я» ўвойдуць прадстаўнікі дванаццаці найбуйнейшых кампаній Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Мэтай Рады стане садзейнічанне кантактам паміж прадпрыемствамі ў рэгіёне.

Апошнія навіны