BE RU EN

Алё, гэта пральня?

  • 22.01.2020, 18:26

Навальны паказаў новага міністра культуры РФ з нецэнзурным надпісам на футболцы.

Расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны апублікаваў 22 студзеня ў Facebook фатаграфію новага міністра культуры Вольгі Любімавай у футболцы, на якой зроблены нецэнзурны надпіс.

«Хто вы такія? Што вам трэба? Я вас не ведаю, ідзіце нах...й», - кажа яна.

Навальны падпісаў фота: «Алё, гэта пральня?» Ну а далей вы гэты анекдот самі ведаеце».

Новы ўрад РФ быў прызначаны 21 студзеня. На пасадзе міністра культуры 39-гадовая Любімава змяніла Уладзіміра Мядзінскага.

Апошнія навіны