BE RU EN

Airbnb прапануе пажыць у доме Джульеты бясплатна

  • 22.01.2020, 16:56

Для гэтага трэба апісаць сваю гісторыю кахання.

Сэрвіс рэзервавання жылля Airbnb прапануе пераначаваць у доме Джульеты ў італійскай Вероне ў Дзень святога Валянціна бясплатна. Пераможцу выберуць на конкурсе, піша 34travel.me.

Каб удзельнічаць у конкурсе, трэба падрыхтаваць тэкст на ангельскай мове і адправіць яго прадстаўнікам сэрвісу да 2 лютага 23:59. Пераможцам зможа стаць толькі адна пара.

Закаханыя стануць першымі, хто спыніцца ў доме Джульеты з экранізацыі Франка Дзефірэлі. У план «начоўкі» ўваходзіць вячэра пры свечках ад шэф-кухара мішленаўскай рэстарацыі, шпацыр па Вероне і прафесійная фотасесія.

Дом Джульеты ўяўляе сабой панадворак з балконам, дзе, як мяркуецца, Рамэа прызнаўся Джульеце ў каханні. Кожны дзень туды прыязджаюць сотні турыстаў, каб убачыць знакаміты сімвал любові і паўдзельнічаць у гісторыі з п'есы Шэкспіра.

Апошнія навіны