BE RU EN

Віцебскага блогера Аляксандра Дуброўскіх асудзілі на 15 дзён арышту

  • 22.01.2020, 14:32

Ён удзельнічаў у акцыях у падтрымку абарону незалежнасці Беларусі.

Віцябчук Аляксандр Дуброўскіх знаходзіцца цяпер у ізалятары часовага ўтрымання, дзе адбывае 15 дзён арышту. Пра гэта паведаміў «Віцебскай вясне» праваабаронца Павел Левінаў, спаслаўшыся на інфармацыю, якую атрымаў у судзе і віцебскім ІЧУ.

Нагадаем, 14 студзеня суддзя суда Кастрычніцкага раёна Ілля Белавус аштрафаваў Аляксандра Дуброўскіх на 30 базавых адзінак за ўдзел у менскіх акцыях супраць інтэграцыі.

Са слоў Паўла Левінава, пазней Дуброўскіх прыйшоў да суддзі Белавуса, каб забраць копію пастановы, але быў затрыманы і асуджаны ўжо судом Віцебскага раёна на 15 дзён адміністрацыйнага арышту.

Што здарылася ў кабінеце суддзі і згодна з якім артыкулам асудзілі Дуброўскіх, пакуль невядома. Але ў ізалятары часовага ўтрымання праваабаронцу паведамілі, што Дуброўскіх «сядзіць за хуліганку» і будзе вызвалены 1 лютага.

Апошнія навіны