BE RU EN

Прэзідэнт Літвы перадумаў ляцець у Ізраіль

  • 22.01.2020, 10:04

Раней у Ерусалім адмовіўся ехаць прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа прыняў пастанову скасаваць паездку ў Ізраіль на Сусветны форум памяці ахвяраў Халакосту. Пра гэта паведамляе DELFI.

Яшчэ ў панядзелак раніцай паведамлялася, што Наўседа возьме ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 75-годдзю вызвалення Асвенціма, запланаваных на 22–23 студзеня.

Ці звязаная пастанова прэзідэнта Літвы са спрэчнымі заявамі прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна пра гісторыю Другой сусветнай вайны, прэс-сакратар Наўседы каментаваць адмовіўся. Паводле ягоных словаў, літоўскі прэзідэнт пастанавіў правесці больш часу на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе.

У мерапрыемствах памяці ахвяраў Халакосту возьме ўдзел спікер парламента Літвы Віктарас Пранцкеціс.

Раней у Ерусалім адмовіўся ехаць прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Апошнія навіны