BE RU EN

Улады Кітая заявілі пра мутацыі і распаўсюд новага каранавіруса

  • 22.01.2020, 9:17

Колькасць смяротных выпадкаў павялічылася.

Намеснік дзяржкамітэта Кітая ў пытаннях гігіены і здароўя Лі Бінь заявіў пра пагрозу мутацыі і распаўсюджвання новага каранавіруса.

Пра гэта паведамляе ВВС.

Таксама вырасла колькасць зарэгістраваных выпадкаў захворвання і смерцяў ад віруса.

«На цяперашні момант колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння новым тыпам каранавіруса ў Кітаі дасягнула 440, дзевяць чалавек памерлі», – заявіў Лі Бінь.

Нагадаем. 21 студзеня быў зафіксаваны першы выпадак захворвання каранавірусам з Кітая ў ЗША.

Амерыканскія навукоўцы паведамілі, што на распрацоўку вакцыны спатрэбіцца некалькі месяцаў.

Новы вірус ужо распаўсюдзіўся на Тайланд, Японію і Паўднёвую Карэю, на Тайвань.

Навукоўцы мяркуюць, што асноўным носьбітам віруса з'яўляюцца жывёлы, але ён можа перадавацца ад чалавека да чалавека. Ён паражае дыхальную сістэму, страўнікава-кішачны тракт або нервовую сістэму, можа выклікаць бранхіт і пнеўманію.

Апошнія навіны