BE RU EN

Пуцін зацвердзіў склад новага ўрада РФ

  • 21.01.2020, 20:46

У прэм'ера РФ будзе дзевяць намеснікаў.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін у аўторак, 21 студзеня, падпісаў указ аб складзе новага ўрада. Першым віцэ-прэм'ерам урада РФ пад кіраўніцтвам прэм'ер-міністра Міхаіла Мішусціна стаў Андрэй Белавусаў. Акрамя яго, у прэм'ера будзе яшчэ дзевяць намеснікаў, паведамляе DW.

Пуцін прызначыў віцэ-прэм'ерамі Дзмітрыя Чарнышэнку, Марата Хуснуліна, Дзмітрыя Грыгарэнку, Вікторыю Абрамчэнку, Аляксея Аверчука. Свае месцы ў кабінеце міністраў захавалі Юрый Трутнеў, Юрый Барысаў і Таццяна Голікава.

Былы кіраўнік Федэральнай падатковай службы Міхаіл Мішусцін быў прызначаны кіраўніком урада РФ 16 студзеня, пасля таго, як Дзмітрый Мядзведзеў, які займаў тады пасаду прэм'ер-міністра, абвясціў пра адстаўку свайго ўрада.

Апошнія навіны