BE RU EN

У Менск збіраецца прыйсці эстонскі сэрвіс таксі і дастаўкі ежы

  • 21.01.2020, 12:36

Bolt ужо ёсць у многіх гарадах Еўропы і свету.

На глабальным сайце эстонскага сэрвісу таксі Bolt з'явіўся Менск і расцэнкі на паездку, а таксама на сайце Glassdoor у кампаніі з'явілася вакансія аперацыйнага мэнэджэра ў Менску, піша The Village.

На сайце ўжо пазначаны кошт паездкі ў Менску: базавы тарыф - 1,9 рублёў, 30 капеек за км + 10 капеек за хвіліну, мінімум - 3,3 рубля.

Bolt - эстонскі сэрвіс, які прадстаўлены ў розных краінах Еўропы, Азіі, Афрыкі, гарадах Паўночнай Амерыкі і Аўстраліі. Акрамя сэрвісу таксі ў Bolt ёсць дастаўка ежы з рэстарацый і пракат электрасамакатаў.

Апошнія навіны