BE RU EN

Дырэктар буйнога сталічнага домабудаўнічага камбіната атрымаў тэрмін за хабар

  • 20.01.2020, 19:56

Справу вёў КДБ.

Да чатырох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму прысудзілі дырэктару ААТ «Менскі домабудаўнічы камбінат» Сяргею Сямашку, піша tut.by.

Як было агучана ў судзе, Сямашка ў перыяд з пачатку сакавіка 2019 года да канца траўня 2019 года для спрыяльнага развязання пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, атрымаў ад прадстаўнікоў прыватных кампаній хабараў на агульную суму больш за 4 тысячы рублёў.

Суд палічыў віну Сямашкі даведзенай і прысудзіў дырэктару сталічнага домабудаўнічага камбіната да 4-х гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Ён таксама на 5 гадоў пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў.

Пра распачынанне крымінальнай справы ў дачыненні да Сяргея Сямашкі стала вядома ў чэрвені летась.

Паводле інфармацыі крыніц журналістаў, справу вёў КДБ. Сямашка прызнаўся ў атрыманні хабараў і выплаціў шкоду. Сямашку адпусцілі пад абавязанні аб прыходзе.

ААТ «Менскі домабудаўнічы камбінат» уваходзіць у дзяржаб'яднанне «Менскбуд». Прадпрыемства будуе шматпавярховыя жылыя дамы ў якасці заказчыка з 2002 года.

Апошнія навіны