BE RU EN

Пасярод Навагрудскага замка ўсталявалі ліхтар

  • 20.01.2020, 17:24

Фотафакт.

У Навагрудку, на Замкавай гары, дзе знаходзяцца руіны замка, быў усталяваны ліхтар. Пра гэта tut.by расказаў экскурсавод Павел Дзюсекаў, які на выходных пабываў у першай сталіцы ВКЛ.

У аддзеле культуры Навагрудскага райвыканкама здзівіліся гэтай навіне. Галоўны спецыяліст аддзела Наталля Жышко асабіста з'ездзіла да замка, пасля чаго ўдакладніла: прычын для трывогі няма.

- Гэты ліхтар - часовая канструкцыя, якаючы стаіць з часоў рыцарскіх турніраў. Якой-небудзь электрычнасці на замку болей няма. Калі ладзіцца новае мерапрыемства, мы ўкладаем дамову з навагрудскай Жыллёва-камунальнай гаспадаркай, усталёўваем ліхтар на мерапрыемства і пасля яго дэмантуем. Напрыклад, рабілі так, калі летась адзначалася 975 гадоў Навагрудку, а таксама на навагоднія святы.

Са слоў Наталлі Жышко, яшчэ чатыры гады таму на тэрыторыі замка стаяў жалезабетонны слуп.

- Мы яго дэмантавалі і паставілі часовую канструкцыю. Без яе нам не правесці ніводнага свята.

Як удакладніла Жышко, паводле дамовы з ЖКГ ліхтар павінен быць зняты да серады.

Навагрудскі замак быў пабудаваны ў 14 - 16 стагоддзях і з'яўляўся адным з самых магутных у Беларусі.

Цяпер ад яго засталіся толькі фрагменты вежаў і муроў. Нядаўна іх наважыліся закансерваваць і часткова аднавіць. Так, касцельныя вежы абклалі сучаснай цэглай і накрылі бляхай. На фота ніжэй вы можаце ўбачыць, як выглядаў замак у 2010 і 2019 гадах.

Апошнія навіны