BE RU EN

У Беларусі скончылі рамонт нафтаправоду «Дружба»

  • 20.01.2020, 12:00

Рамонт нафтаправоду адбыўся на фоне спынення паставак нафты ў Беларусь з Расеі.

У Беларусі скончылі рамонт нафтаправода "Дружба", інфармуе interfax.by.

З 14 студзеня ён праходзіў на адцінку ад Мазыра да Берасця, дзе замянілі секцыі агульнай працягласцю 40 метраў. Цяпер жа транзіт расейскай нафты праз Беларусь у кірунку Польшчы адноўлены ў поўным аб'ёме (некалькі дзён ён складаў толькі 50% ад максімальнай прадукцыйнасці нафтаправода).

Рамонт нафтаправоду адбыўся на фоне спынення паставак нафты ў Беларусь з Расеі. Беларуска-расейскія перамовы дагэтуль не далі выніку і былі прыпыненыя.

Апошнія навіны