BE RU EN

Затрыманы актывіст «Маладога фронту» Піліп Шаўроў

  • 20.01.2020, 11:05

Улады абвінавачваюць яго ў тым, што ён нібыта размаляваў чырвонай фарбай помнік Пушкіну.

Адзін з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Cевярынец паведаміў, што ўлады затрымалі актывіста «Маладога фронту» Піліпа Шаўрова. Яго абвінавачваюць у тым, што ён нібыта размаляваў чырвонай фарбай помнік Пушкіну ў Менску. Актывіст знаходзіцца ў ЦІП на Акрэсціна.

Нагадаем, 17 снежня размаляваў чырвонай фарбай помнік Пушкіну ў скверы каля гатэля "Беларусь". Помнік Аляксандру Пушкіну ў Менску ўстанавілі 10 ліпеня 1999 года з нагоды 200-годдзя з дня нараджэння паэта. Такі падарунак беларускай сталіцы зрабіла мэрыя Масквы.

Апошнія навіны