BE RU EN

Зяленскі пра барацьбу з карупцыяй: Гэта доўгая бітва

  • 20.01.2020, 9:33

Прэзідэнт Украіны апавёў, што ўжо зроблена для перамогі над карупцыяй.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі апавёў, што дзейная ўлада цяпер змагаецца з карупцыяй, але гэта доўгі працэс.

Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю выданню The Times of Israel, паведамляе unian.net.

Зяленскі нагадаў, што цяпер праходзіць рэформа пракуратуры – былі звольненыя некалькі тысячаў пракурораў, сотні павінны прайсці паўторную кваліфікацыю.

"Па-другое, цяпер мы прымаем законы пра рэфармаванне службаў бяспекі. Зноў жа, гэта доўгі працэс", – растлумачыў ён.

Таксама кіраўнік дзяржавы апавёў пра праблемы ў судовай сістэме Украіны і нагадаў пра старт працы Найвышэйшага антыкарупцыйнага суда.

"Гэта доўгая бітва. Але калі ў нас будуць гэтыя моцныя інстытуты, мы спынім усю карупцыю", – сказаў ён.

Апошнія навіны