BE RU EN

Гомельскія кіроўцы адмовілася ўдзельнічаць у акцыі ДАІ

  • 2.01.2020, 11:04

Сэнс акцыі – у праверцы флікераў.

Напярэдадні Новага года некаторыя гомельскія кіроўцы маршрутных таксі адмовіліся ўдзельнічаць у акцыі «Флікер замест праязнога», паведамляюць «Моцныя навіны».

Перавознікі маршруту № 5 з 30 снежня не возяць школьнікаў бясплатна.

Нагадаем, што акцыя, ініцыяваная ДАІ, праводзіцца падчас зімовых вакацыяў з 26 снежня да 11 студзеня. Падчас яе вучні 1–4 класаў могуць праехаць бясплатна, паказаўшы кіроўцу маршрутнага таксі флікер.

Апошнія навіны