BE RU EN

Стала вядома, якім будзе надвор'е на пачатку тыдня

  • 19.01.2020, 22:45

Заўтра ў Беларусі чакаецца туман.

Да 3 градусаў цяпла і туман чакаюцца ў Беларусі ў панядзелак, 20 студзеня, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, заўтра-пазаўтра будзе воблачна, без істотных ападкаў. На тэрыторыі краіны чакаюцца туман, слабы галалёд. Вецер паўночна-заходні, заходні 3-8 м/с.

Тэмпература паветра цягам дня будзе ад 3 градусаў марозу да 3 градусаў цяпла.

Апошнія навіны