У Расеі зрабілі нечаканую заяву наконт «статуту» Данбаса
- 19.01.2020, 17:13
Шчырае прызнанне расейскага парламентарыя патрапіла ў сеціва.
Дэпутат расейскай Дзярждумы Андрэй Казенка публічна заявіў, што ўважае часткі акупаванага Данбаса, на якіх дзейнічаюць баевікі «ДНР» і «ЛНР», за асобныя суб'екты Расейскай Федэрацыі.
Пра гэта паведамляе блогер Дзяніс Казанскі на сваёй Twitter-старонцы, апублікаваўшы адпаведнае відэа, піша apostrophe.ua.
Такую заяву прадстаўнік Дзярждумы РФ зрабіў у эфіры аднаго з расейскіх тэлеканалаў, знаходзячыся ў акупаваным Расеяй Сімферопалі.
- Мы публічна кажам, што «ДНР» і «ЛНР» сёння з'яўляюцца асаблівымі суб'ектамі Расейскай Федэрацыі, - сказаў Андрэй Казенка.
Такім чынам расейскі парламентарый фактычна адкрыта прызнаў акупацыю «АРДЛА».
"Ніколі яшчэ грамадзянская вайна не была такой грамадзянскай", - саркастычна заўважыў з гэтай нагоды Дзяніс Казанскі.