BE RU EN

Мядзведзеў заявіў, што застаецца кіраўніком «Адзінай Расеі»

  • 19.01.2020, 16:00

Былы прэм'ер-міністр Расеі мае намер рыхтавацца да выбараў у Дзярждуму.

Былы прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў застаецца старшынём партыі «Адзіная Расія». Пра гэта ў інтэрв'ю Першаму каналу паведаміў ён сам, паведамляе svoboda.org.

Са слоў былога прэм'ер-міністра РФ, ягоная новая пасада - намеснік старшыні Савета бяспекі - «не супярэчыць таму, каб займацца палітычнай дзейнасцю».

Асноўнымі задачамі партыі на найбліжэйшы час Мядзведзеў назваў «павышэнне ўзроўню дабрабыту людзей» і «падрыхтоўку да выбараў у Дзяржаўную думу», якія пройдуць налета.

У адказе на пытанне аб выніках працы ягонага ўрада, былы прэм'ер заявіў, што «агулам задаволены тым, як ішлі справы». У ліку заслуг ён назваў «імпартазамяшчэнне» і «самы нізкі ўзровень інфляцыі за ўсю гісторыю краіны».

Нагадаем, 15 студзеня пасля абвяшчэння паслання прэзідэнта Расеі Федэральнаму сабранню, у якім Пуцін абвясціў аб унясенні ў Канстытуцыю змяненняў, урад Дзмітрыя Мядзведзева сышоў у адстаўку.

Новым прэм'ер-міністрам прызначаны былы кіраўнік Федэральнай падатковай службы Міхаіл Мішусцін.

Апошнія навіны