BE RU EN

Трамп умацоўвацьме пакт з Японіяй

  • 19.01.2020, 15:14

Альянс дзвюх дзяржаў павінен абараняць свабоду, дэмакратыю і правы чалавека.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп мяркуе, што новыя выклікі ў свеце патрабуюць умацавання Дамовы аб супрацоўніцтве і гарантыях бяспекі паміж Злучанымі Штатамі і Японіяй.

Як адзначае Reuters, такое меркаванне ідзе насуперак з нядаўняй заявай прэзідэнта аб тым, што пакт бяспекі «несправядлівы» і патрабуе зменаў.

«Паколькі становішча ў галіне бяспекі прадаўжае змяняцца і ўзнікаюць новыя выклікі, вельмі важна, каб наш альянс яшчэ больш умацоўваўся і паглыбляўся», - сказаў Трамп у заяве, прысвечанай 60-годдзю з дня падпісання дакумента.

Прэзідэнт ЗША выказаў упэўненасць у тым, што ў будучыні ўнёсак Японіі ва ўзаемную бяспеку «прадаўжацьме расці, і хаўрус прадаўжацьме квітнець».

У сваю чаргу прэм'ер-міністр Японіі Абэ Сіндзо дадаў, што «альянс павінен стаць яшчэ больш устойлівым, каб «абараняць свабоду, дэмакратыю, правы чалавека і вяршэнства закона, каб падтрымліваць увесь свет і праз 60, і праз 100 гадоў».

Апошнія навіны