BE RU EN

Урад Украіны апублікаваў заробкі ўсіх міністраў

  • 18.01.2020, 20:48

Спіс.

Урад Украіны апублікаваў інфармацыю аб даходах украінскіх міністраў, між іншым, іх сярэдні заробак. Звесткі апублікаваныя на сайце Кабінета міністраў, паведамляе liga.net.

Сярэдні заробак (СЗП) прэм'ер-міністра ў 2019 годзе складаў 60 479 грн. У снежні кіраўнік ўрада атрымаў 76 190 грн, у тым ліку надбаўкі складалі 40 000 грн, а прэмія - 36 190 грн. У верасні заробак Аляксея Ганчарука быў - 61 916 грн, а ў кастрычніку і лістападзе (на сайце Кабінета міністраў напісаны люты, але па логіцы - лістапад, - рэд.) - 60 087 і 43 724 грн адпаведна.

Летась СЗП віцэ-прэм'ер-міністра ў пытаннях еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Дзмітрыя Кулеба была роўная 58 652 грн. Выплаты ў снежні склалі 86 774 грн, у тым ліку надбаўка - 58 655 грн, прэмія - 28 119 грн. У восеньскія месяцы Кулебу было налічана: у верасні - 48 523 грн, кастрычніку - 56 263 грн, лістападзе - 43047 грн.

Віцэ-прэм'ер-міністр - міністр лічбавай трансфармацыі Міхаіл Фёдараў у верасні атрымаў 52 629 грн, у кастрычніку 51000 грн, а ў лістападзе - 34 141 грн. У снежні яго заробак складаў 84 887 грн, з якіх 35 506 грн надбаўка і 49381 грн прэмія. Такім чынам, СЗП у 2019 годзе ў міністра лічбавай трансфармацыі - 55 664 грн.

СЗП летась у міністра Кабінета міністраў Дзмітрыя Дубілета склала 32 386 грн. У снежні ён атрымаў - 17 544 грн, а ў верасні і кастрычніку па 48 000 грн, у лістападзе - 16 000 грн.

СЗП у 2019 годзе ў міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава - 100 041 грн. У снежні яму налічана 186 541 грн, у тым ліку надбаўкі - 49 225 грн, прэміі - 137 317 грн. У верасні, кастрычніку і лістападзе яго заробак склаў - 33 930 грн 82 072 грн і 97 623 грн адпаведна.

Міністр развіцця эканомікі, гандлю і сельскай гаспадаркі Цімафей Мілаванаў у снежні атрымаў 222 592 грн, дзе надбаўка - 73 337 грн, а прэмія - 149 255 грн. У верасні яму налічаны заробак 15 134 грн, у кастрычніку 18 180 грн і лістападзе - 79 883 грн. СЗП за мінулы год - 83 947 грн.

Міністр энэргетыкі і абароны навакольнага асяроддзя Аляксей Оржаль атрымаў у верасні заробак - 18 549 грн, у кастрычніку - 33 540 грн, а ў лістападзе - 31 102 грн. У снежні яго заробак склаў - 162 003 грн, у тым ліку надбаўка - 39 105 грн, а прэмія - 122 898. СЗП міністра ў 2019 годзе склала 61 299 грн.

У міністра замежных спраў Вадзіма Прыстайкі - сума СЗП у мінулым годзе - 62 069 грн. У снежні яму налічана 233 893 грн (з надбаўкай 48 279 грн, прэміяй 73766 грн, і матэрыяльнай дапамогай 111 848 грн). У той жа час у верасні, кастрычніку і лістападзе яго заробак быў - 27 505 грн, 30 532 грн і 68 194 грн.

Міністарка адукацыі і навукі Ганна Навасад у снежні мінулага года атрымала 138 412 грн, у тым ліку надбаўкі - 42 412 грн і прэміі 96 000 грн. У верасні яе заробак складаў 38 288 грн, у кастрычніку - 37 981 грн, у лістападзе - 39 103 грн. Такім чынам, СЗП за 2019 год склала 63 446 грн.

У міністаркі аховы здароўя СЗП Зараны Скалецкай летась - 41 940 грн. За тры месяцы восені чыноўніца атрымала - 15 896 грн у верасні 22 036 грн у кастрычніку і 34 841 грн у лістападзе. За снежань міністарцы налічылі 94 988 грн, у тым ліку надбаўкі 34 269 грн і прэміі 60 719 грн.

У апошні месяц года (на сайце Кабінета міністраў напісана «апошні месяц зімы», але па логіцы - «апошні месяц года», - рэд.) міністарка развіцця грамады і тэрыторый Алёна Бабак атрымала 212 600 грн (надбаўкі 37 600 грн, прэміі 175 000 грн ). А ў верасні, кастрычніку і лістападзе - 18 773 грн 23 710 грн 82 189 грн адпаведна. Яе СЗП у 2019 годзе - 84 318 грн.

СЗП у 2019 годзе ў міністаркі сацыяльнай палітыкі Юліі Сакалоўскай - 65 317 грн. Яе выплаты ў верасні склалі - 24 395 грн, у кастрычніку - 58 259 грн, у лістападзе - 56 620 грн. У снежні заробак міністаркі быў 216 783 грн, у тым ліку надбаўка - 39 432 грн, прэмія - 82 563 грн, а матэрыяльная дапамога - 94 788 грн.

Міністарка фінансаў Аксана Маркарова ў верасні атрымала 36 384 грн, у кастрычніку - 61 890 грн, у лістападзе - 60 637 грн. У снежні ёй налічылі 89 387 грн, з якіх 36 387 грн - надбаўка і 53 000 грн - прэмія. У цэлым СЗП міністаркі летась склаў 62 075 грн.

СЗП міністра інфраструктуры Уладзіслава Крыклія 44 527 грн. Яго выплаты ў снежні склалі 44 038 грн (надбаўкі 36 038 грн, прэмія 8 000 грн). У верасні, кастрычніку і лістападзе - 55 390 грн, 40 439 грн і 38 239 грн адпаведна.

Міністр культуры, моладзі і спорту Уладзімір Барадзянскі ў снежні мінулага года атрымаў 112 905 грн, у тым ліку надбаўкі - 32 905 грн, а прэміі - 80 000 грн. У верасні налічаны заробак 9 142 грн, у кастрычніку і лістападзе - па 16 000 грн. СЗП міністра ў 2019 годзе - 38 512 грн.

У міністра абароны Андрэя Загараднюка СЗП летась - 41 982 грн. У верасні ён атрымаў 24 228 грн, у кастрычніку 23 377 грн, а ў лістападзе - 23 132 грн. У снежні яго заробак быў 97 191 грн (надбаўка 23134 грн і прэмія 74 057 грн).

Міністр юстыцыі Дзяніс Малюська ў снежні мінулага года атрымаў 226 361 грн, у тым ліку надбаўкі - 35 961 грн і прэміі 190 400 грн. У верасні, кастрычніку і лістападзе - 20 723 грн 19 927 грн, 35 927 грн адпаведна. Яго СЗП у 2019 годзе склала 75 734 грн.

Міністарка ў справах ветэранаў, часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асоб Аксана Каляда мела СЗП у мінулым годзе 46 688 грн. У снежні яе выплаты склалі 158 772 грн, у тым ліку надбаўка 37 280 грн, прэмія - 80 000 грн, матэрыяльная дапамога 41 492 грн. У верасні чыноўніца атрымала 22 894 грн, у кастрычніку 23 453 грн, а ў лістападзе 23 124 грн.

Апошнія навіны