BE RU EN

Польшча абвінаваціла РФ у крадзяжы культурных каштоўнасцяў

  • 18.01.2020, 20:26

МЗС Польшчы хоча вярнуць карціны, рэквізаваныя НКВД.

Міністэрства замежных спраў Польшчы заявіла правы на культурныя каштоўнасці, якія захоўваюцца ў Расеі. Пералік прадметаў культуры апублікаваны ў Twitter польскага МЗС.

«Падраздзяленні НКВД рэквізавалі творы мастацтва, многія з якіх дагэтуль знаходзяцца ў Расеі. Чырвоная армія і НКВД у многіх выпадках знішчалі і канфіскоўвалі тое, што не ўдалося скрасці ці спаліць Нямеччыне», - гаворыцца ў сацыяльнай сетцы.

Міністэрства апублікавала прыклады канфіскаваных работ. Сярод іх «Мадонна Глагоўская» Лукаса Кранаха-старэйшага, «Дзяўчынка з голубам» Антуана Пэна, «Птушыны двор» Даніэля Шульца, а таксама «Лясны пейзаж» Яна Брэйгеля-старэйшага.

Апошнія навіны