BE RU EN

Беларусы на другім месцы ў Польшчы па колькасці дазволаў на сталае жыхарства

  • 18.01.2020, 19:02

Першае месца займаюць украінцы.

У пачатку гэтага года амаль 423 тысячы іншаземцаў у Польшчы мелі дзейныя дазволы на сталае жыхарства.

Летась гэта колькасць павялічылася крыху больш чым на 50 000 чалавек, піша Rzeczpospolita.

Беларусы - на другім месцы. На 1 студзеня 2020 года дазволы на жыхарства мелі 25,6 тысячы грамадзян Беларусі. Гэта на 5,5 тысячы больш, чым годам раней.

Найбольшую групу склалі грамадзяне Украіны - 214,7 тысячы чалавек. Пасля беларусаў - немцы (21,3 тысячы), расейцы - (12,5 тысячы), в'етнамцы (12,1 тысячы).

У большасці замежнікаў ёсць дазволы на часовае пражыванне (максімум да 3 гадоў).

Апошнія навіны