BE RU EN

18 студзеня праваслаўныя адзначаюць Вадохрышчанскую куццю

  • 18.01.2020, 18:25

Як правільна правесці гэты дзень.

18 студзеня - важны дзень для праваслаўных хрысціян. Дзень напярэдадні Богаяўлення Гасподняга, або Вадохрышча. У гэты дзень нельга ўжываць алкаголь, лаяцца, брыдкасловіць. Рэкамендуюць нават не размаўляць гучна. Плёткам, зайздрасці і папрокам месца ў гэты дзень няма. Браць і аддаваць пазыкі таксама нельга, піша kp.by.

А што можна?

Перш за ўсё, Вадохрышчанская куцця - гэта пост. Вернікі ў гэты дзень, як правіла, ядуць толькі куццю. Дазваляюцца бліны і посная каша. Увечары прынята хадзіць на службу ў царкву. Дома ў гэты дзень каля абразоў ставяць асвячоную ваду. Яна ачышчае ад грахоў, лечыць хваробы і дорыць надзею на цуд. Калі збіраецеся акунуцца ў палонцы, рабіць гэта лепш 19 студзеня калі палонкі будуць асвечаныя.

Апошнія навіны