BE RU EN

Беларускі гандбаліст уваходзіць у пяцёрку найлепшых бамбардзіраў ЧЕ-2020

  • 18.01.2020, 16:06

У дзясятку найлепшых уваходзяць двое беларусаў.

Гулец нацыянальнай каманды Нарвегіі Сандэр Сагасэн узначальвае спіс бамбардзіраў чэмпіянату Еўропы-2020 у гандболе. Ён у чатырох матчах турніру закінуў 34 мячы, паведамляе pressball.by.

У дзясятку найлепшых уваходзяць двое беларусаў. Арцём Каралёк, які закінуў 22 мячы, займае пятае месца ў рэестры. А Мікіта Вайлупаў дзеліць восьмую пазіцыю з аўстрыйцам Янко Божавічам, латвійцам Дайнісам Крыштапансам і Анджэем Здрагалом з Чэхіі - па 21 голу.

Апошнія навіны