BE RU EN

Амбасада РФ занервавалася праз чырвоную фарбу на помніку Пушкіну ў Менску

  • 18.01.2020, 13:55

Дыпмісія выступіла з заявай.

Амбасада Расеі ў Беларусі адсочвае сітуацыю з помнікам Аляксандру Пушкіну ў Менску, які размалявалі невядомыя, паведамляе БелаПАН.

Раніцай 17 студзеня мінакі заўважылі, што нехта размаляваў чырвонай фарбай рукі на помніку паэту, які стаіць на набярэжнай Свіслачы каля гатэля «Беларусь».

«Уважліва адсочваем сітуацыю з актам вандалізму ў дачыненні да помніка А.С.Пушкіна ў Менску», – паведамляе расейскае дыппрадстаўніцтва ў «Твітэры».

«Учынак людзей у адносінах да памяці паэта, чыё жыццё і творчасць былі цесна звязаныя з Беларуссю, выклікае велізарнае шкадаванне і здзіўленне», – адзначаюць расейскія дыпламаты.

Як пацвердзілі амбасадзе ў ГУУС Менгарвыканкама, цяпер праваахоўнікі высвятляюць усе акалічнасці здарэння і чыняць захады для вызначэння асобаў, датычных да інцыдэнту.

Апошнія навіны