BE RU EN

Партугалія прызнаная найлепшай краінай у свеце для пенсіянераў

  • 17.01.2020, 21:05

Праведзены штогадовы рэйтынг.

Партугалія заняла першае месца ў штогадовым рэйтынгу найлепшых краін свету для пенсіянераў, якія жадаюць пераехаць у іншую краіну (Annual Global Retirement Index). На другім месцы была Панама, замыкае тройку лідараў Коста-Рыка, піша сайт euro-pulse.ru.

Складальнікі рэйтынгу асабліва адзначылі Партугалію за высокі ўзровень жыцця пры даступных цэнах, добрыя медыцынскія паслугі, мяккі клімат і дружалюбнасць мясцовых жыхароў.

Рэйтынг найлепшых краін для пенсіянераў складаецца на аснове 4 асноўных крытэрыяў: прастаты атрымання візы і віду на жыхарства; якасці і даступнасці медыцынскіх паслуг; клімату; узроўню коштаў.

Рэйтынг найлепшых краін свету для пенсіянераў выпускае амерыканскі часопіс International Living. Усяго ў рэйтынгу 24 краіны, з іх 7 уваходзяць у Еўразвяз (акрамя Партугаліі гэта Францыя, Гішпанія, Ірландыя, Італія, Мальта і Харватыя). Расея ў рэйтынгу не фігуруе.

Апошнія навіны