BE RU EN

Амерыканскія пісьменнікі падтрымалі Уладзіміра Арлова

  • 17.01.2020, 19:24

Свабода выказвання меркаванняў і сходаў - гэта асноўныя правы чалавека.

Пісьменніцкая арганізацыя PEN America ўважае, што штраф для беларускага пісьменніка Уладзіміра Арлова за прачытанне свайго эсэ «Незалежнасць - гэта...» падчас акцыі пратэсту ў Менску з'яўляецца парушэннем правоў на свабоду сходаў і свабоду слова, паведамляе «Радыё Свабода».

«Беларускія ўлады зрабілі ўжо практычна немагчымым удзел людзей у мірных публічных акцыях пратэсту, - заявіла Паліна Кавалёва, кіраўніца еўразійскага сектара PEN America. - Цяпер яны караюць людзей за тое, што тыя публічна чытаюць свае творы. Свабода выказвання меркаванняў і сходаў - гэта асноўныя правы чалавека, без якіх не можа быць значнага грамадскага дыялогу і дыскусіі. Гэтая спроба заглушыць голас вядомага пісьменніка - асабліва жорсткае парушэнне гэтых правоў. PEN America далучаецца да закліку Беларускага ПЭН-цэнтра неадкладна зняць усе абвінавачванні з Уладзіміра Арлова».

Нагадаем, Уладзіміра Арлова за ўдзел у мітынгу 8 студзеня ў абарону незалежнасці Беларусі суд пакараў штрафам у 20 базавых велічынь (540 рублёў).

Апошнія навіны