BE RU EN

Дзёрзкае рабаванне ў Мазыры: прадставіліся супрацоўнікамі спецпадраздзялення, а потым звязалі і скралі грошы

  • 17.01.2020, 18:32

Усё здарылася сёння.

А 12:48 жыхарка Мазыра патэлефанавала ў міліцыю і расказала, што прыкладна а 12:30 да яе прыйшлі двое мужчын у чорным адзенні і масках, прадставіліся супрацоўнікамі спецыяльнага падраздзялення, піша «Онлайнер». Потым яе і гаспадара звязалі, скралі грошы і ўцяклі.

- Зайшоўшы ў памяшканне, звязалі гаспадыню і гаспадара. Невядомыя некаторы час знаходзіліся ў кватэры, а затым схаваліся. Жанчына змагла самастойна вызваліцца і паведаміла пра гэта ў міліцыю. Затым яна праверыла змесціва тумбачкі, у якой ляжала значная сума грошай: гатоўка прапала, - паведамляе МУС. - На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі крымінальнага вышуку, Дэпартамента аховы, следча-аператыўная група. На вышук невядомых арыентаваныя ўсе патрулі міліцыі.

Апошнія навіны