BE RU EN

У Кітаі рэкордна ўпала нараджальнасць упершыню за 70 гадоў

  • 17.01.2020, 18:24

Летась КНР прадэманстравала самы нізкі паказчык нараджальнасці з 1949 года.

У 2019 годзе ўзровень нараджальнасці ў Кітаі упаў да самага нізкага ўзроўню з моманту ўтварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі 70 гадоў таму, нягледзячы на паслабленне палітыкі «адна сям'я - адно дзіця». Пра гэта паведамляе ВВС (пераклад - liga.net) са спасылкай на звесткі Нацыянальнага бюро статыстыкі КНР.

Паводле іх інфармацыі, узровень нараджальнасці ў 2019 годзе складаў 10,48 на тысячу чалавек - самы нізкі паказчык з 1949 года. Колькасць дзяцей, якія нарадзіліся ў 2019 годзе, скарацілася на 580 000 да 14,65 мільёна.

Узровень нараджальнасці ў краіне зніжаўся цягам многіх гадоў. Аднак, нягледзячы на гэта, нізкі ўзровень смяротнасці забяспечыў невялікі рост насельніцтва агулам. У 2019 годзе яго колькасць дасягнула 1,4 мільярда (у 2018 годзе была 1,39 мільярда). Разам з тым, асцярогі з нагоды «дэмаграфічнай бомбы запаволенага дзеяння» існуюць.

Узровень нараджальнасці ў Кітаі ніжэйшы, чым у ЗША, які складаў 12 на тысячу чалавек у 2017 годзе (самыя апошнія даступныя звесткі), але вышэйшы, чым паказчык Японіі, які раўняецца 8.

Даведка

У 1979 годзе ўрад Кітая ўвёў агульнанацыянальную палітыку «адна сям'я - адно дзіця», калі стала зразумела, што велізарная колькасць людзей перагружае зямельныя, водныя і энэргетычныя рэсурсы краіны. За парушэнне правілаў кітайцаў штрафавалі, звальнялі з працы, а часам прымушалі рабіць спароны. У 2015 годзе ўрад Кітая дазволіў парам мець двух дзяцей.

Апошнія навіны