BE RU EN

Беларусы сталі лідарамі сярод распрацоўшчыкаў гульняў ва ўсім свеце

  • 17.01.2020, 17:26

З'явіўся новы рэйтынг распрацоўшчыкаў гульнявых прыкладанняў.

Беларусы не спыняюць здзіўляць свет: гэта вынікае са справаздачы аналітычнай кампаніі Sensor Tower па рынку мабільных дадаткаў і гульняў за 2019 год.

Dev.by піша, што самай папулярнай гульнёй мінулага года стала PUBG Mobile. За 2019 год яе загрузілі 285 мільёнаў разоў. У сусветны топ-10 патрапіла і гульня беларускай студыі Say Games - Sand Balls (дзявятае месца). Пры гэтым у чацвёртым квартале гульня беларусаў увайшла ў топ-3 па папулярнасці.

Сярод усіх паблішэраў беларуская студыя Say Games заняла шостае месца ў свеце па папулярнасці. На 11-м месцы ў сусветным топе выявілася яшчэ адна беларуская студыя Playgendary.

Апошнія навіны