BE RU EN

Агент Мілеўскага: Арцём - Ібрагімавіч Усходняй Еўропы

  • 17.01.2020, 12:29

Аляксандр Панкоў распавёў, на якіх умовах працуе з футбалістам берасцейскага «Дынама».

Футбольны агент Аляксандр Панкоў распавёў пра заробак Арцёма Мілеўскага ў берасцейскім «Дынама», піша «Трыбуна».

«Арцём ўжо 7 клубаў бясплатна памяняў. Арцём - гэта Златан Усходняй Еўропы. Дакладныя лічбы я не скажу, але ў берасцейскім «Дынама» гэта менш за мільён даляраў на год, нават менш, чым 500 тысяч. Паўмільёна - гэта было б добра, але няма.

У нас з Арцёмам індывідуальная дамоўленасць, мы працуем без адсотка з заробку. У нас даўно няма кантракту, працуем дзякуючы сяброўскім стасункам", - сказаў Панкоў.

Апошнія навіны