BE RU EN

Расейскі «Суперджэт» здзейсніў экстраную пасадку на недабудаваную паласу

  • 16.01.2020, 16:29

Інцыдэнт адбыўся ў аэрапорце Дамадзедава.

У расейскім аэрапорце Дамадзедава самалёт SSJ 100 авіякампаніі «ІрАэра» экстранна прызямліўся на недабудаваную ўзлётна-пасадачную паласу, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцы ў экстраных службах.

Пры пасадцы ніхто не пацярпеў. Прычыны, з якіх самалёт сеў на недабудаваную УПП, не ўдакладняюцца.

Крыніцы ТАСС і РІА «Новости» таксама паведамілі пра пасадку суперджэта на недабудаваную УПП у Дамадзедаве. Лятак, як паведамляецца, ляцеў з Сабеты (Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга) у Маскву.

Апошнія навіны