BE RU EN

Пад Горадняй прама ў машыне застрэлілі бізнэсоўца

  • 15.01.2020, 19:22

Забойца не знойдзены.

У Гарадзенскім раёне ў ноч на 15 студзеня забіты індывідуальны прадпрымальнік. Распачатая крымінальная справа, паведамляе Следчы камітэт.

Цела 55-гадовага мужчыны з агнястрэльным раненнем выявілі сёння ўначы.

Паводле некаторай інфармацыі, забіты бізнэсовец Аляксандр Прасняк, адзін з заснавальнікаў пальчаткавай фабрыкі «Акцэнт», уладальнік нерухомасці. Паводле неправераных звестак, Прасняк на сваёй BMW X6 пад'ехаў да дома, дзе яго ўжо чакаў забойца. Невядомы застрэліў яго прама ў машыне.

У 2011 годзе ён быў намеснікам дырэктара развіцця пальчаткавай фабрыкі «Акцэнт», у 2013 годзе - старшынёй назіральнай рады, а ў апошні час - адным з акцыянераў прадпрыемства, распавялі tut.by у ААТ «Акцэнт».

Апошнія навіны