BE RU EN

26 гадоў таму прэзідэнт ЗША наведаў Беларусь

  • 15.01.2020, 9:53

Біла Клінтана сустракалі пад бел-чырвона-белым сцягам.

15 студзеня 1994 года Беларусь наведаў 42-і прэзідэнт ЗША Біл Клінтан.

Яго сустракалі пад бел-чырвона-белым сцягам.

Клінтан правёў у Менску крыху больш за шэсць гадзінаў.

Кіраўнік Злучаных Штатаў сустрэўся са старшынёй Вярхоўнага Савета Станіславам Шушкевічам, усклаў вянок на Плошчы Перамогі, павітаўся і паразмаўляў з менчукамі на праспекце, сустрэўся з моладдзю ў Акадэміі навук.

Біл Клінтан наведаў таксама Курапаты – месца масавых расстрэлаў часоў сталінскага тэрору, дзе ўшанаваў памяць загінулых.

Апошнія навіны