BE RU EN

Беларускі футбаліст прэтэндуе на «Залаты буц»

  • 14.01.2020, 20:56

Ілля Шкурын займае шостае месца ў рэйтынгу бамбардзіраў.

Навабранец ЦСКА Ілля Шкурын займае прамежкавае 6-е месца ў рэйтынгу бамбардзіраў, якія прэтэндуюць на «Залаты буц» паводле вынікаў сезона-2019/20. У актыве беларуса 19 забітых мячоў.

Лідзіруе ў спісе Чыра Імабіле, які апярэдзіў баварца Роберта Левандоўска. Нападнік «Лацыё» набраў 40 балаў, забіўшы 20 мячоў у чэмпіянаце Італіі. Уладальнік галоўных прызоў апошніх трох сезонаў Ліянэль Мэсі пакуль дзеліць 13-е месца.

Рэйтынг найлепшых бамбардзіраў складаецца наступным чынам: мячы, забітыя ў лізе, множацца на яе каэфіцыент. Ён залежыць ад месца краіны ў рэйтынгу УЕФА. Для першых пяці чэмпіянатаў (Гішпаніі, Англіі, Нямеччыны, Італіі і Францыі) роўны двум, для тых, хто займае месца з 6-га па 22-е - 1,5, - паведамляе «Спорт-экспрэс».

Апошнія навіны