BE RU EN

Ілан Маск паказаў «гаворачую» Tesla

  • 14.01.2020, 19:27

Бізнэсовец паказаў відэа, на якім электрамабіль звяртаецца да падарожнага.

Заснавальнік кампаніі Tesla Ілан Маск анансаваў з'яўленне электракара кампаніі, якія «ўмеюць гаварыць». Адпаведная аб'ява СЕО аўтавытворцы зрабіў у Twitter, паведамляе «Новое время».

«Tesla хутка будуць размаўляць з людзьмі, калі вы хочаце. Гэта рэальна», - напісаў Маск.

Да допісу ён прымацаваў кароткае відэа, на якім электрамабіль Tesla Model 3 звяртаецца да падарожнага з фразай «Не стой там слупом, заскаквай».

Апошнія навіны