BE RU EN

Пінская школьніца адбілася ад рабаўніка

  • 14.01.2020, 11:55

Зламыснік хацеў займець грошы.

Як піша прэс-служба УУС Берасцейскага аблвыканкама, жыхар Пінска звярнуўся ў мясцовую міліцыю з паведамленнем, што каля дома на яго непаўналетнюю дачку напаў невядомы мужчына і хацеў скрасці торбу.

На месца здарэння неадкладна выехалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку і следча-аператыўная група. Дзяўчына распавяла, што ішла дадому, калі на яе нечакана напаў невядомы і паспрабаваў вырваць торбу. Яна дала адпор нападніку, і той уцёк. Пінчанка падрабязна апісала ягоны выгляд.

Па гэтаму апісанню праз некалькі хвілін каля найбліжэйшай крамы праваахоўнікі затрымалі маладзёна. Гэты быў 20-гадовы мясцовы жыхар.

Хлопец распавёў, што спрабаваў абрабаваць дзяўчыну, каб здабыць грошы.

Апошнія навіны